Знайсці
19.05.2022 / 09:28

Стала вядома, навошта сілавікі ўварваліся ў пякарню Bro Bakery

Учора тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляў пра тое, што сілавікі прыйшлі ў мінскую пякарню Bro Bakery.

Дзяніс Коршун. Фота з сацсетак

Пазней відэа з затрыманым супрацоўнікам пякарні, 27-гадовым Дзянісам Коршунам, з'явілася ў каналах сілавікоў. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года.

«Дзяніс добры, вясёлы і адукаваны хлопец… І такі, ведаеце, чулы, нават сентыментальны, — кажа пра яго сябар. — Я памятаю, ён вельмі моцна хваляваўся, калі мяне аднойчы затрымалі. Сам ён з Брэста, там і вучыўся, а ў Мінску жыў каля чатырох гадоў. І каля года працаваў у той пякарні».

Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, хлопца затрымалі па артыкуле 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
Сумна
14
Абуральна
108
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30