Знайсці
18.05.2022 / 23:07

Адкрылася віртуальная выстава мастацкіх твораў, знятых з экспазіцыі «Арт-Мінска»

Працы сямнаццаці беларускіх мастакоў экспануюцца на выставе «Стоп! Знята!», зробленай у падтрымку аўтараў, чыя творчасць была названая непажаданай на фестывалі мастацтва «Арт-Мінск», паведамляе reform.by.

Аляксандр Бельскі. З цыклу «Анамалія». Карціна была знятая з экспазіцыі «Арт-Мінска»

Ініцыятарам ідэі віртуальнай экспазіцыі выступіла арт-менеджарка Ксенія Тырсікава, узрушаная тым, што дзясяткі мастакоў страчваюць пляцоўку для паказу сваіх працаў.

Яшчэ 15 мая Ксенія, якая мае досвед стварэння выставаў у віртуальнай прасторы, прапанавала аўтарам, чые творы былі знятыя з фэстываля «Арт-Мінск», дасылаць ёй на скрыню іх выявы і апісанні. Праз тры дні віртуальная экспазіцыя «Стоп! Знята!» зьявілася на плятформе spatial.io.

На выставе можна паглядзець працы Аляксандра Бельскага, Марыны Бацюковай, Вольгі Котавай, Кірыла Хлопава, Настасьсі Ткачовай, Дар’і Лізунковай, Надзеі Букі, Вольгі Пранкевіч і іншых аўтараў.

Тырсікава адзначае, што ў сацсетках ішла гаворка пра значна большую колькасць імёнаў (ад 30 да 44 мастакоў), чые творы былі забароненыя для дэманстрацыі, і запрашае іншых мастакоў, якім адмовілі ў пляцоўцы, далучацца да яе праекта.

Нагадаем, што напярэдадні адкрыцця Пятага фестывалю мастацтва «Арт-Мінск», якое адбылося 12 мая, значную колькасць адабраных мастацкім журы прац знялі з экспазіцыі. Прычына — «чорныя спісы» творцаў: творчасць пэўных «нядобранадзейных» аўтараў не павінна быць прадстаўленая на дзяржаўных пляцоўках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30