Знайсці
18.05.2022 / 21:52РусŁacБел

НАТА: У найбліжэйшыя тыдні для абодвух бакоў ва Украіне не чакаецца значных поспехаў на полі бою

Альянс НАТА не чакае значных поспехаў па абодва бакі поля бою ва Украіне ў найбліжэйшыя тыдні, заявіў CNN ваенны чыноўнік НАТА, знаёмы з выведкай. «Я думаю, што мы будзем на некаторы час у тупіку», — сказаў чыноўнік.

Разбураны завод імя Ільіча ў Марыупалі. Фота: AP

Са слоў чыноўніка, цяперашняя дыскусія ў НАТА заключаецца ў тым, што імпульс значна зрушыўся на карысць Украіны, а дэбаты ў колах Альянсу цяпер тычацца таго, ці можна Кіеву вярнуць Крым і тэрыторыі Данбаса, захопленыя Расеяй і падтрыманымі ёй сепаратыстамі ў 2014 годзе.

«Я думаю, што яны маглі б [вярнуць Крым і Данбас], так, — сказаў чыноўнік. — Не цяпер, не хутка, але калі яны змогуць працягваць барацьбу, я думаю, што так».

Праўда, ён сумняецца, ці сапраўды яны павінны змагацца за тое, каб вярнуць гэтыя тэрыторыі, беручы пад увагу патэнцыйную негатыўную рэакцыю мясцовага насельніцтва ў некаторых з гэтых раёнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера