Знайсці
18.05.2022 / 20:05РусŁacБел

«1984» Оруэла знялі з паліц і ў гродзенскіх кнігарнях

Інфармацыю пра тое, што ў дзяржаўныя кнігарні раніцай 18 траўня паступіла распараджэнне зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984» рэсурсу Hrodna.life пацвердзілі ў гродзенскіх кнігарнях «Раніца» і «Праметэй», якія ўваходзяць у прадпрыемства «Белкніга».

У прыватныя кнігарні такое распараджэнне не паступала, расказалі ў кнігарні OZ у Гродне. Ёсць кніга і ў дробных прыватных распаўсюднікаў. Таксама раман «1984» можна набыць у інтэрнэт-крамах і маркетплэйсах, напрыклад на Wildberries.

Хоць кніга знікла з паліц дзяржаўных крамаў, некалькі розных выданняў «1984» дагэтуль можна заказаць праз сайт «Белкнігі». У тым ліку — беларускі пераклад на беларускую мову, выдадзены выдавецтвам «Янушкевіч».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера