Знайсці
18.05.2022 / 18:08РусŁacБел

У Сочы затрымалі былога палітвязня Юрыя Касцюка

15 мая ў Сочы затрымалі былога палітвязня з Брэста, 24-гадовага Юрыя Касцюка. Ён утрымліваецца ў мясцовым ІЧУ. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі ён абвешчаны ў вышук па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Паводле звестак «Вясны», Юрый збіраўся вылецець з Сочы ў Азербайджан.

Раней Юрыя абвінавачвалі ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў па арт. 370 КК за сарваны з гасцініцы сцяг. 17 лістапада 2020 года Юрыя асудзілі на 1 год «хіміі». 23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене прысуду на больш строгі. У выніку Касцюку замянілі «хімію» на 1 месяц і 16 дзён калоніі. 6 студзеня палітвязень выйшаў на волю.

Юрый — адзін з затрыманых КДБ 15 лютага за ўдзел у тэлеграм-чаце асуджаных на «хімію» «Валейбол па выхадных». У выніку яго асудзілі да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930