Знайсці
18.05.2022 / 17:17РусŁacБел

Еўропа абяцае Украіне яшчэ 9 мільярдаў еўра і «план Маршала»

Еўрасаюз выдзеліць Украіне дадатковыя 9 млрд еўра дапамогі і збірае саюзнікаў для маштабнага плана пасляваеннай рэканструкцыі і рэформаў, сказала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Пра гэта піша «Бі-бі-сі».

«Украіна цяпер на перадавой, яна абараняе еўрапейскія каштоўнасці. Мы працягнем падтрымліваць украінцаў і пакуль ідзе вайна, і калі яны будуць адбудоўваць краіну пасля», — сказала фон дэр Ляен.

Колькі грошай можа сысці на аднаўленне ўсяго разбуранага расійскай арміяй, фон дэр Ляен не ўдакладніла. Яна сказала толькі, што ЕС не збіраецца рабіць усё гэта сам, яму патрэбныя саюзнікі.

Пра новы «план Маршала» для Украіны напярэдадні казала кіраўніца Мінфіна ЗША Джанэт Елен, а сёння кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас удакладніла, што краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць, як прымусіць Расію часткова аплаціць яго. Гаворка ідзе пра сотні мільярдаў еўра.

На пачатку красавіка восем вядучых эканамістаў папярэдне ацанілі патрэбу Украіны ў дапамозе для аднаўлення пасля вайны ў 200—500 млрд еўра, абапіраючыся на вопыт Еўропы пасля Другой сусветнай, аб'яднання Германіі, рэканструкцыі Афганістана, Ірака, Кувейта і іншыя мадэлі.

Яны пісалі тады, што фінансавая дапамога без рэформаў будзе бескарысная, і фон дэр Ляен сёння выказалася ў тым жа самым духу.

«Спатрэбяцца ключавыя рэформы ў галіне барацьбы з карупцыяй, дзяржкіравання, вяршэнства закона і незалежнасці судоў. План рэформаў павінен быць выразна ўвязаны з «зялёнай» перабудовай, лічбавізацыяй і асноўнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі», — сказала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930