Знайсці
18.05.2022 / 16:46РусŁacБел

ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) выключыла зборныя Беларусі і Расіі з усіх сваіх турніраў. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным 18 мая на сайце арганізацыі.

Па рашэнні выканкама IBU, афіцыйныя баскетбольныя турніры пад эгідай арганізацыі не будуць праводзіцца ў Расіі ці Беларусі. Нацыянальныя зборныя дзвюх краін не павінны браць удзел у адборачных матчах мужчынскага чэмпіянату свету 2023 года, у чэмпіянаце свету сярод жанчын ва ўзросце да 17 гадоў, які пройдзе ў 2022 годзе, чэмпіянаце свету сярод жанчын у 2022 годзе, паведамляе Zerkalo.io.

Акрамя таго, расійскія і беларускія клубы, а таксама расійскія і беларускія гульцы не змогуць зарэгістравацца на чэмпіянат свету па баскетболе ў фармаце 3×3, а таксама на турніры FIBA 3×3 Challengers, FIBA 3×3 Women's Series.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930