Знайсці
17.05.2022 / 20:49РусŁacБел

Міністр абароны Украіны: Вайна пераходзіць у зацяжную фазу, і гэтага дапускаць нельга

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў выступіў са зваротам да Рады замежных спраў Еўрасаюза і генеральнага сакратара ААН, у якім выказаўся пра галоўныя небяспекі, якія чакаюць Украіну і свет найбліжэйшым часам і акрэсліў шляхі, якімі можна іх пазбегнуць.

Аляксей Рэзнікаў

Міністр згадаў, што не мінула небяспека ўступлення ў справу на баку Расіі беларускага войска:

«Уздоўж мяжы Украіны з Беларуссю актыўныя манеўры робяць беларускія войскі. Мы вымушаныя рэзерваваць частку сілаў на выпадак, калі Масква дадушыць Мінск і вымусіць яго да адкрытага ўварвання».

Вайна, паводле Рэзнікава, пераходзіць у зацяжную фазу. На Херсоншчыне, у Запарожскай вобласці акупанты робяць інжынерныя і фартыфікацыйныя работы, каб перайсці да абароны.

Вайна разбурае ўкраінскую эканоміку. Яе зацягванне стварае рызыку глабальнага харчовага крызісу, а таксама чарговага міграцыйнага крызісу.

У той жа час Расію можна перамагчы на полі бою. Гэта вызваліць свет ад тыраніі, а Еўропу — ад пастаяннай пагрозы. Таму, на думку Рэзнікава, задача міжнароднай супольнасці — не даць Расіі зацягнуць канфлікт:

«Таму мы вельмі зацікаўленыя атрымліваць міжнародную дапамогу, купляць зброю максімальна хутка і ў патрэбных колькасцях. Нам патрэбныя танкі, бронемашыны, сродкі паражэння на вялікіх дыстанцыях (MLRS, цяжкая артылерыя, авіяцыя, ракеты)».

Акрамя таго, міністр абароны Украіны бачыць патрэбу павысіць эфектыўнасць міжнароднай дапамогі за кошт лепшай каардынацыі намаганняў усіх партнёраў.

«Мы сапраўды цэнім падтрымку, якую вы аказваеце, і разумеем, што яна не можа быць бязмежнай. Таму зацікаўленыя ў яе максімальна эфектыўным выкарыстанні», — падсумаваў Рэзнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930