Знайсці
17.05.2022 / 19:45РусŁacБел

Яшчэ як мінімум сем аўтобусаў з украінскімі вайскоўцамі выехалі з «Азоўсталі»

Як мінімум сем аўтобусаў, якія перавозілі ўкраінскіх байцоў, што здаліся ў палон, пакінулі ў аўторак металургічны завод «Азоўсталь» у суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў, паведаміла Reuters на падставе сваіх крыніц.

Некаторыя з украінскіх байцоў, якіх перавозілі, падобна, не былі параненыя, сказала Reuters крыніца.

Расійскі бок заяўляе, што абаронцы «Азоўсталі» ў Марыупалі здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек. Іх абшукваюць і адпраўляюць у аўтобусы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера