Знайсці
17.05.2022 / 17:38РусŁacБел

У Пецярбургу перанеслі спектакль з удзелам «Бі-2»

У Санкт-Пецярбургу перанеслі спектакль «Квартэта І» з удзелам гурта «Бі-2». Пра гэта гурт паведаміў на сваёй старонцы ва «УКантакце».

Фота Бі-2

Мерапрыемства, якое павінна было адбыцца 18 мая, перанеслі «па незалежных ад арганізатараў прычынах», падкрэсліў гурт. Новая дата выступу пакуль не называецца.

28 красавіка арганізатары адмянілі канцэрт гурта ў Омску з-за таго, што «Бі-2» вырашылі завесіць банер «Za прэзідэнта» чорнай тканінай. Па словах музыкаў, банер перашкаджаў візуальнаму афармленню сцэны, якое канцэптуальна з'яўляецца часткай шоу.

Пасля інцыдэнту ў Омску канцэрты «Бі-2» былі адмененыя ў Пензе, Астрахані, Уфе і Казані. Ініцыятарамі гэтага сталі мясцовыя ўлады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930