Знайсці
17.05.2022 / 17:26РусŁacБел

У Генадзя Фядыніча ў СІЗА пагоршаў стан здароўя

Былога кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП (радыёэлектроннай прамысловасці) Генадзя Фядыніча, як і іншых яго калег, трымаюць у СІЗА на Валадарскага, хаця першапачаткова ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ.

Генадзь Фядыніч на фота справа

У СІЗА на Валадарскага пераведзены і лідар аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў. Дакладнай інфармацыі пра тое, што інкрымінуюць прафсаюзным актывістам, няма. Паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса), піша «Народная воля».

Калегі арыштаваных прафсаюзных актывістаў расказалі, што ў Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем: з-за стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.

Таксама затрыманым не аддавалі лістоў і перадач. Берасневу нават не перадалі акуляры.

КДБ прызнаў прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем яшчэ 7 красавіка. Аднак вобшук і арышт адбыліся 19 красавіка — адначасова ў некалькіх незалежных прафсаюзах, былі затрыманыя 15 чалавек. Цікава, што ў адрозненне ад іншых, офіс прафсаюза РЭП не апячатаны. Праўда, канверты з лістамі ад «Белэнерга», уваткнутыя ў дзверы, сведчаць пра тое, што супрацоўнікі ў яго не заходзяць альбо заходзяць рэдка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930