Знайсці
16.05.2022 / 22:44РусŁacБел

Часці ўкраінскай арміі пераправіліся на левы бераг Данца, у тыл ізюмскай групіроўцы расіян

Часці ўкраінскай арміі пераправіліся на левы бераг Северскага Данца і замацаваліся ў Валчанскім раёне Харкаўскай вобласці. Калі ім удасца развіць гэты поспех, яны выйдуць у тыл групоўкі расійскіх войскаў пад Ізюмам.

Украінскі бок пакуль не паведамляў пра гэта, але расійскі шавіністычны канал «Рыбарь», які мае надзейныя крыніцы ў расійскай арміі, піша, што ўкраінцы здолелі абсталяваць пастаянныя агнявыя пазіцыі і нават перакінуць ракетныя сістэмы залпавага агню пад Хатомляй і ў ваколіцах Беразнякоў.

«Як мяркуецца, пераправа была наведзеная на поўдзень ад Старога Салтава, — паведамляе канал. — На ўсходнім беразе Северскага Данца пачалі дзейнічаць мабільныя ўкраінскія ДРГ, якія дабіраюцца да ўскраін Ваўчанска», — дадае ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
115
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930