Знайсці
16.05.2022 / 22:25

Былога палітвязня з анкалагічнай хваробай пазбавілі 2-й групы інваліднасці

Жыхар Гомеля Аляксей Раманаў адбыў год пакарання ў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Ён меў другую групу інваліднасці па анкалогіі. Падчас зняволення ў яго знайшлі новую пухліну. Цяпер, па вызваленні, яго пазбавілі 2-й групы, піша Радыё Свабода.

«16 траўня была ў мяне планавая медычная рэабілітацыйная экспертная камісія, МРЭК. І забралі другую групу — далі трэцюю! Я спытаўся ў лекаркі: «У мяне што — селязёнка адрасла, якую выразалі, тры чвэрці падстраўнікавай залозы, частка страўніка і кішэчніка?» Яна кажа, што не, стан мой — сярэдняй цяжкасці, але групу забрала. На маё абурэнне адказала, каб скардзіўся ў вышэйшыя інстанцыі», — расказаў былы палітвязень.

Маючы другую групу, ён атрымліваў пенсію — 278 рублёў.

«І гэтых грошай ні на што, канечне, не хапала. Бо ў сакавіку я на лекі аддаў 150 рублёў. Выжываю дзякуючы жонцы і неабыякавым беларусам», — кажа Аляксей.

Таксама другая група дазваляла яму мець бясплатны праезд, санаторый — раз на год, і беларускія лекі са зніжкай 90%.

З трэцяй групай ён будзе мець прыкладна 220 рублёў пенсіі, 50% зніжкі на беларускія лекі. «І ўсё на гэтым», — кажа Аляксей.

«Я ўжо трэці раз праходзіў МРЭК. Адна камісія была ў калоніі. І нават там мне пакінулі другую групу і запэўнілі, што ніхто яе не забярэ пры анкалогіі. Бо што змянілася ў мяне ў лепшы бок? Зрок сеў, панкрэатыт хранічны нажыў, пакутую ад болю, за год дзесяць разоў трапляў у шпіталь. На камісіі сёння заўважыў, што не толькі ў мяне забралі групу. Такое адчуванне, што такім чынам «пазбаўляюцца» інвалідаў, якія нібыта «выздаравелі», — разважае былы палітвязень.

Ён кажа, што з такім станам здароўя не знойдзе працы ў Гомелі. «Бо ніякай працы тут няма. Я працаваў на будоўлі раней. А цяпер у мяне няма сіл і здароўя нешта цягаць, падымаць. Проста паставілі мяне на мяжу выжывання», — дадаў Аляксей.

Ён напісаў заяву на абскарджанне рашэньня МРЭК. Але не верыць, што гэта дасць плён.

Анкалагічнае захворванне ў яго выявілі ўвесну 2020 года. Правялі складаную аперацыю, выдалілі селязёнку, частку страўніка, кішэчніка, падстраўнікавай залозы, бо пухліна дала метастазы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
4
Абуральна
20
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31