Знайсці
16.05.2022 / 18:46РусŁacБел

Сыну бізнэсоўца Вайцяховіча далі два гады калоніі за пратэсты

У Менску 16 траўня абвясцілі прысуд Іллі Вайцяховічу, якога судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, паведамляе Zerkalo.io на паставе сваёй інфармаванай крыніцы. Мужчыну ў студзені затрымалі на мяжы, калі ён ехаў на пахаванне бацькі.

Ілля Вайцяховіч. Фота: Snezhana Zelcha.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па частцы 1 артыкула 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і прызначыў яму два гады калоніі.

Пра затрыманне Іллі Вайцяховіча СМІ паведамілі 16 студзеня — на наступны дзень пасля таго, як прайшло пахаванне кіраўніка бізнэс-інкубатара сельскага прадпрымальніцтва «Камарова» Эдуарда Вайцяховіча.

Крыніцы казалі, што Ілля якраз ехаў на пахаванне. Але так на іх і не трапіў — яго затрымалі на мяжы і даставілі на Акрэсціна. У СІЗА ён правёў чатыры месяцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930