Знайсці
17.05.2022 / 08:58РусŁacБел

«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны». Што стаіць за пагромам медцэнтраў 

У краіне адбываецца пагром медыцынскіх цэнтраў — пад пагрозай існаванне «Ладэ» і «Клінікі А1», на мінулым тыдні ДФР занёс меч на «Нардзінам» — пасля вобшуку з медцэнтра вынята дакументацыя, заснавальнік, культавы доктар Сайкоў, затрымліваўся. Суразмоўцы «Нашай Нівы» са сферы лічаць, што канчатковай мэтай можа быць перадзел рынку прыватнай медыцыны на карысць набліжаных да сям'і Аляксандра Лукашэнкі. 

Фота: сацсеткі цэнтра «Нардзін»

Пра самога Сайкова кажуць, што ён дасведчаны кадр і ўжо трапляўся на ўльтыматумы ад лукашэнкаўцаў. 

«Сайкоў зрабіў грошы на лячэнні алкагалізму, выручаныя сродкі ўкладваў у аб'екты. Была ў яго і аптэчная сетка, нейкая гандлёвая нерухомасць, вось потым — медцэнтр.

Што адметна, у «Нардзіна» ўжо былі праблемы. Гэта здарылася пасля таго, як у «Экамедсервісе» загінуў чалавек [2014 год] — пачалі яго даўбаць, нешта знайшлі, з гэтым жа пайшлі па астатніх цэнтрах, і падчапілі «Нардзін», — кажа адзін з нашых суразмоўцаў. 

«Тады Сайкоў трапіў у непрыемную гісторыю: як бізнэсмен ён слабаваты. Ведае сваю сферу — псіхіятрыю, на якой зарабіў грошы. Але арганізаваны ён быў заўсёды слаба, або, я б сказаў, прынамсі паслабей, чым «Ладэ»: і топы ў яго папрасцей, і іншае. 

Тады ўсе яго актывы былі ў «Нардзіне»: на кампаніі былі і будынкі, і абсталяванне, усё на свеце. Калі адбяруць ліцэнзію — застаешся зусім голым.

Таму, калі выставілі штраф па пагрозай адбірання ліцэнзіі, ён пайшоў па Мінску прасіць грошай на пагашэнне штрафу — суму ўжо мала хто ўспомніць, пару мільёнаў, можа, і было, нехта яму даў іх. Адкупіўся», — прыгадваюць ранейшыя прыгоды Сайкова. 

Меркаванні адносна таго, што адбываецца цяпер, схіляюцца ў бок падазрэнняў у перадзеле рынку. Але падкрэсліваецца, што для канчатковай высновы яшчэ рана. 

«Фармальныя прэтэнзіі могуць быць якія заўгодна, мы ўжо добра ведаем і засвоілі, што ў фармальных прэтэнзій двайное дно амаль заўсёды. 

Мы маем факты: ёсць толькі тры па-сапраўднаму буйныя прыватныя медыцынскія цэнтры. Гэта «Ладэ», «Нардзін» і «Экамедсервіс». 

Двое з іх ужо пад сур'ёзным накатам. 

Як той казаў, каму выгадна? 

Нядаўна ў Мінску адкрылася прыватная клініка «Мерсі», кіраўніцтва якой у прафесійных колах прынята лічыць фунтамі па іх уласнай віне — у прыватных размовах яны не спыняюцца паўтараць, што за людзі за імі стаяць [маецца на ўвазе сям'я аднаго з сыноў Лукашэнкі]. 

Таму, канчатковую выснову рабіць яшчэ рана, але папулярная ў супольнасці думка ў тым, што прыватную медыцыну ў краіне зачышчаюць на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны. Гэта тое, як гэта выглядае. 

Зачышчаючы рынак, якраз і здымуць грошай — трэба сачыць, як скончыцца гісторыя з «Ладэ», — лічыць абазнаны суразмоўца са сферы. 

Чым вядомы доктар Сайкоў, у чыю клініку наведаўся ДФР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
58
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930