Знайсці
16.05.2022 / 17:31

Выраб сельгаспрадукцыі ўпаў на 1,7%

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені—красавіку 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br5, 1 млрд, або ў супастаўных цэнах 98,3% да ўзроўню студзеня—красавіка 2021 года, паведамляе Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br5 млрд, або ў супастаўных цэнах 98,6% да паказчыка адпаведнага перыяду папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена 574,6 тыс. тон мяса рознай жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 2531,4 тыс. тон малака, 1105,2 млн яек.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 96,4% аб'ёму вытворчасці мяса жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98% малака і 89,3% вытворчасці яек.

На 1 мая ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,4 млн кароў. Колькасць свіней склала 2,3 млн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31