Знайсці
16.05.2022 / 23:59

У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз

Год для беларускіх ІП пачаўся з непрыемных зменаў. Ім павялічылі стаўкі адзінага падатку ў 2-4 разы, па многіх відах дзейнасці забаранілі працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання. Але падобна, што на гэтым дзяржава вырашыла не спыняцца. У першым чытанні законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» дэпутаты ўхвалілі змены, якія ў тым ліку тычацца скасавання ільгот па адлічэннях у ФСАН. «Наша Ніва» разбіралася, хто і колькі будзе плаціць.

Каго закране адмена ільгот?

На бягучы момант у Беларусі існуе пэўная катэгорыя ІП, якая карыстаецца ільготамі па выплаце ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Да такіх прадпрымальнікаў адносяцца:

— асобы, якія знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах — то-бок, ІП, якія паралельна працуюць на іншай працы (прычым велічыня стаўкі значэння не мае);

— пенсіянеры;

— студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме навучання;

— атрымальнікі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;

— уласнікі маёмасці (удзельнікі, члены, заснавальнікі) юрыдычных асоб, якія выконваюць функцыі кіраўнікоў гэтых юрыдычных асоб.

Новая рэдакцыя закона прадугледжвае скасаванне ільгот у дачыненні да вышэйпералічаных асоб. Іншымі словамі, калі змены набудуць моц, то адлічэнні ў ФСАН будуць плаціць усе індывідуальныя прадпрымальнікі.

Колькі трэба плаціць?

Памер узносаў у ФСАН складае 35% ад мінімальнай заработнай платы (29% пенсійнае страхаванне, 6% — сацыяльнае). Мінімальная сума за 2021 год склала 1705 рублёў.

Па стане на красавік гэтага года мінімальны заробак быў роўны 480,96 рубля — адпаведна, за гэты месяц ІП павінен будзе заплаціць 168,33 рубля. Канчатковая сума за год невядомая, паколькі мінімальны заробак расце, але нават калі ён застанецца на бягучым узроўні, то за 2022 год кожны ІП павінен будзе аддаць больш за 2000 рублёў у ФСАН.

Выплата ўзносаў ажыццяўляецца на працягу года, але не пазней за 1 сакавіка наступнага года. 

Зыходзячы з апублікаванай інфармацыі, законапраект не прадугледжвае скасавання магчымасці не аплачваць унёскі за той перыяд, калі ІП не ажыццяўляў дзейнасць. Такая магчымасць у іх з'явілася толькі ў 2018 годзе. У перыяд з 2014 па 2018 гады ІП былі абавязаныя плаціць узносы незалежна ад таго, ажыццяўляюць яны дзейнасць, ці не.

Чытайце таксама:

Галоўчанка: Эканоміка цалкам здаровая, рэальныя даходы не падаюць, усе паказчыкі станоўчыя

«Пасля 24 лютага колькасць гасцей скарацілася прыкладна на 70%». Шэф-кухар — пра рост цэнаў, перабоі з прадуктамі і перспектывы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
42
Ха-ха
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31