Знайсці
16.05.2022 / 16:18РусŁacБел

Да 6 гадоў пагражае за перфоманс

Пракурор патрабуе для людзей, якія ладзілі пратэсныя перфомансы ў Віцебску, ад 2,5 да 6 гадоў калоніі, піша «Вясна». 

У якасці падсудных у судзе Віцебскага раёна выступаюць Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юлія Лабунова.

Перфомансы былі такімі: разбілі бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй прапагандыста, спалілі дзяржаўныя газеты, паставілі партрэт Лукашэнкі на магіле.

Цяпер маладых людзей хочуць пакараць такімі тэрмінамі:

  • Ірыну Пярцову − 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Юлію Лагунову і Кацярыну Макарэвіч − 4,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Арцёма Латышава − 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера