Знайсці
16.05.2022 / 15:43

Пашынян раскрытыкаваў АДКБ за дзеянні падчас вайны Арменіі з Азербайджанам

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на саміце АДКБ у Маскве раскрытыкаваў дзеянні блока падчас канфлікту Арменіі з Азербайджанам у 2020 годзе.

Па словах Пашыняна, Арменія папрасіла дапамогі ў АДКБ, але рэакцыі не было.

Акрамя таго, Арменія прасіла не прадаваць зброю Азербайджану, з якім ваявала, але гэтая просьба таксама была праігнараваная з боку саюзнікаў па АДКБ.

Аднак Пашынян падзякаваў Расіі за дапамогу ў спыненні баявых дзеянняў у Карабаху.

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў АДКБ за адсутнасць адзінства.

«Паглядзіце, як маналітна галасуе і дзейнічае Еўрапейскі саюз, наколькі ў іх моцная ўнутрыблокавая дысцыпліна. Яна распаўсюджваецца аўтаматычна нават на тых, хто не згодны з рашэннямі, якія прымаюцца. Паўстае пытанне, хто нам перашкаджае выкарыстоўваць гэты блокавы рэсурс. Вось тут з іх нам трэба браць прыклад. Паасобку нас проста раздушаць і разарвуць», — сказаў ён. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
49
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31