Знайсці
16.05.2022 / 17:29РусŁacБел

Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ

«Калісьці даўно я думаў, што дуброва — гэта разлапістыя дубы, якія вольна стаяць у лесе, а паміж імі — шаўкавістая зялёная траўка. Сам я з поўначы, дзе дуброў увогуле не знайсці. Але калі ўпершыню патрапіў у дубовы лес, то быў расчараваны — дрэвы стаялі блізка адно ад аднаго, таму не мелі такіх прыгожых разгалістых крон, як у чыстым полі, а паміж імі быў яшчэ нейкі густы падлесак з маладых дубкоў і кустоў. Звычайны лісцевы лес, — піша Віктар Малышчыц. Але ён усё ж адшукаў дуброву сваёй мары. Гэта пойменныя дубы, якія можна адшукаць шмат дзе па Палессі. Топ ад Малышчыца — гэта рака Убарць у раёне вёсак Баравое, Слабодка, ды і ўвогуле па ўсім цячэнні ніжэй Лельчыц.

Усе фота: Viktar.Malyshchyts / Facebook

«Калісьці ўбачыў здымак таго месца на рэкламе гарэлкі «Налібокі», і потым доўга шукаў яго на гугл-картах, каб патрапіць туды. Калі мяне аднойчы там сцапалі памежнікі за парушэнне рэжыму памежнай зоны, то ніяк не маглі паверыць, што я прыехаў да іх, наглядзеўшыся на рэкламу гарэлкі», — распавёў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930