Назвалі першыя цэны на беларускія клубніцы ў 2022 годзе
У беларускіх фермераў пачаўся сезон клубніц-2022, першыя ягады збіраюць з цяпліц, паведамілі ў эфіры СТВ. Але цяпер цэны на ягады даволі высокія: па 20 рублёў за кілаграм яе аддаюць з поля, а па 30 рублёў за кіло ўжо рэалізуюць на рынку.
Фота: pixabay.by
Цэны пойдуць уніз з надыходам устойлівага цяпла. Але, увогуле, халодная вясна амаль на два тыдні зацягнула зʼяўленне беларускіх трускавак на рынку.
Фермеры хваляць свае ягады.
«На свае клубніцы цана значна вышэйшая, чым на прывазныя. Беларускія клубніцы і краснадарскія ў параўнанні з грэчаскімі значна смачнейшыя. У мінулым годзе як рабілі прадпрымальнікі? Яны грэчаскія выдавалі за беларускія. Перасыпалі ў скрыні і прадавалі пад выглядам беларускай», — кажа фермер Аляксандр Туркевіч.
0
3
13
0
2
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера