Знайсці
16.05.2022 / 11:21

У аптэках і бальніцах перабоі з імпартнымі прэпаратамі. Беларусы шукаюць лекі за мяжой

Пакуль Аляксандр Лукашэнка спрабуе дыстанцыявацца ад вайны ва Украіне, у дачыненні да Мінска пачалі дзейнічаць эканамічныя санкцыі Захаду за падтрымку вайны. Ад беларускага рынку адмаўляюцца сусветныя фармацэўтычныя брэнды, з-за чаго ў аптэках Беларусі ўсё мацней адчуваецца недахоп імпартных прэпаратаў.

Першымі ў дэфіцыце аказаліся лекі для шчытападобнай залозы і для лячэння цукровага дыябету. Недахоп на сабе адчулі і людзі, якія пакутуюць на астэапароз, распавядае «Настоящее время».

Мінчанка Людміла доўга шукала для сяброўкі па сталічных аптэках швейцарскі прэпарат «Бонвіва». Гэта ін'екцыя, якую робяць пацыентам з астэапарозам костак раз на тры месяцы.

У выніку змагла знайсці лекі толькі ў суседняй Польшчы. «Палякі адпускаюць па нашым рэцэпце. Ну, складана, вядома. Патурбавалі ўсіх знаёмых, каб знайсці гэты прэпарат. Цяпер робім дзеянні, як яго адтуль займець. У Беларусі з гэтым пытаннем складана», — распавядае Людміла.

Не лепшая сітуацыя і з нямецкім прэпаратам гармонаў шчытападобнай залозы «Euthyrox». Калі ён зноў з'явіцца ў продажы, у аптэках не ведаюць і ў лепшым выпадку прапануюць запісацца ў чаргу.

Дэфіцыт закрануў не толькі беларускія аптэкі, але і бальніцы. Па словах рэаніматолага Расціслава Савіцкага, у яго на працы заканчваюцца жыццёва важныя імпартныя медыкаменты. Асабліва цяжка з лекамі, якія раней закуплялі ва Украіне.

«У нас застаюцца толькі расійскія рынкі, якія ў поўным аб'ёме не могуць папоўніць усе дэфіцыты. Ёсць папаўненне анальгетыкамі расійскай вытворчасці, але ў плане атрапіну ў нас вялікая праблема. Яго мала ў бальніцы. У перспектыве мы не бачым, каб былі вялікія пастаўкі», — кажа лекар-рэаніматолаг Расціслаў Савіцкі.

Беларускія чыноўнікі дэфіцыту замежных лекаў імкнуцца не заўважаць і паралельна настойліва раяць пераходзіць на айчынныя аналагі. Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрыя Чараднічэнка, усяму «крытычнаму імпарту ёсць замена».

Суразмоўцы «Настоящего Времени», якія гадамі прымаюць замежныя лекі, прызналіся, што спрабавалі пераходзіць на айчынныя, але хутка адмовіліся ад гэтай ідэі. У асноўным скардзяцца на нізкую эфектыўнасць.

Адзіны выхад, які застаецца цяпер беларусам, — шукаць дэфіцытныя лекі за мяжой: у Польшчы і краінах Балтыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31