Знайсці
14.05.2022 / 19:42РусŁacБел

Сацыял-дэмакрат Уладзімір Севярын і Кацярына Гібкая атрымалі па 1,5 гады калоніі

Былы міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Уладзімір Севярын атрымаў 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамілі ягоныя аднапартыйцы. Разам з ім па той жа справе судзілі Кацярыну Гібкую, якая атрымала той жа тэрмін.

Уладзімір Севярын

Такое рашэнне сёння, 14 мая 2022 года, вынес суд Ленінскага раёна горада Мінска.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі затрымалі Севярына разам з ягонай дзяўчынай 21 кастрычніка 2021 года. Яго спачатку вялі па крымінальнай справе аб тэрарызме, але пасля абвінавачванне перакваліфікавалі на грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК).

Вядома, што дзяржабвінавачванне запрошвала для Севярына два гады калоніі, таму тут аказаўся дастаткова рэдкі для цяперашняга беларускага «правасуддзя» выпадак, калі суд даў менш, чым прасіў пракурор.

Разам з Севярынам судзілі і палітзняволеную Кацярыну Гібкую, арыштаваную разам з ім. Суддзя Таццяна Шоцік вынесла ёй тыя ж 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кацярына Гібкая

Кацярыне і Уладзіміру не будуць залічаныя ў тэрмін дні, якія яны правялі ў СІЗА КДБ. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ім залічылі толькі дні з 16 снежня, калі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Такім чынам, хлопцу і дзяўчыне засталося правесці ў калоніі крыху больш за 10 месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930