Знайсці
14.05.2022 / 19:19РусŁacБел

Назвалі самыя папулярныя ў беларусаў імёны ў 2021 годзе

Найбольш папулярных імёнаў, якімі ў 2021 годзе ў Беларусі называлі хлопчыкаў, сталі Максім, Марк і Міхаіл, а дзяўчынак — Аліса, Ганна, Марыя і Сафія. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Наталля Жукава, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Наталля Жукава адзначыла і тыя імёны, якія для цяперашняга часу дастаткова рэдкія, хоць некаторыя з іх былі распаўсюджаныя даўней.

Напрыклад, сыноў называюць Адрыян, Алфей, Навум, Рэнат, Саламон, Тэадор, Яніс.

Для дачок бацькі выбіраюць такія імёны, як Аксіння, Герда, Марфа, Моніка, Петра, Рагнеда, Славяна.

Наталля Жукава патлумачыла: бацькі могуць выбраць для дзіцяці любое ўласнае імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930