Знайсці
14.05.2022 / 16:25РусŁacБел

Кіраўнікі МЗС «вялікай сямёркі» паабяцалі дапамагаць Украіне «столькі, колькі будзе неабходна»

14 мая кіраўнікі МЗС краін «вялікай сямёркі» на сустрэчы ў нямецкім Вангельсе прынялі пастанову аб узмацненні палітычнай ізаляцыі Расеі і наданні дапамогі Украіне ў выглядзе паставак зброі, піша CNBC.

Паведамляецца, што вайсковая дапамога Украіне будзе аказвацца «столькі, колькі гэта будзе неабходна». Акрамя таго, кіраўнікі міністры замежных спраў найбольш эканамічна развітых краін свету заклікалі Кітай не аказваць дапамогу Расіі і не апраўдваць распачатую ёй вайну.

У сумеснай заяве краін гаворыцца, што ключом да ўзмацнення ціску на Расію з'яўляецца паэтапная адмова ад расійскай нафты. Чакаецца, што на наступным тыдні краіны — члены ЕС прыйдуць да паразумення па гэтым пытанні, нават калі супраць яго па-ранейшаму будзе выступаць Венгрыя.

«Мы паскорым нашы намаганні па скарачэнні і спыненні залежнасці ад паставак энерганосьбітаў з Расіі і як мага хутчэй, абапіраючыся на абавязацельствы G7 па паэтапным адмове або забароне імпарту расійскага вугалю і нафты», — цытуецца іх заява.

Па выніках сустрэчы таксама было вырашана ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да расійскай эліты, шэрагу эканамічных суб'ектаў, цэнтральных урадавых устаноў і Узброеных сілаў. Акрамя таго, краіны «вялікай сямёркі» маюць намер працаваць над ліквідацыяй праблемы глабальнага недахопу харчавання, выкліканага вайной.

Закранутая была ў заяве кіраўнікоў МЗС краін «вялікай сямёркі» і праблема Беларусі:

«Мы чарговым разам патрабуем, каб Расія паклала канец распачатай ёй без прычыны вайне, чалавечым ахвярам і трагічным пакутам, якія яна працягвае прычыняць. 

Мы таксама працягваем заклікаць Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і спыніць даваць Расіі магчымасць здзяйсняць агрэсію [са сваёй тэрыторыі]».

 «Мы абураныя фактамі рэпрэсій у Расіі і Беларусі ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць сваю незадаволенасць вайной РФ супраць Украіны, — адзначылі таксама міністры. — Расіяне і беларусы заслугоўваюць лепшага: у іх павінна быць магчымасць у поўнай меры карыстацца асноўнымі правамі чалавека, найперш правам вырашаць свой лёс і лёс сваіх краін».

Была выказаная і занепакоенасць у сувязі са спробамі Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі. Таксама міністры заявілі, што ніколі не прызнаюць межы, якія Расія спрабуе змяніць шляхам ваеннай агрэсіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930