Знайсці
14.05.2022 / 09:15РусŁacБел

Аналітыкі: Украіна адстаяла Харкаў, расіяне вымушаныя адступіць

Расійскія вайскоўцы, магчыма, вырашылі цалкам пакінуць свае пазіцыі вакол Харкава, пішуць аналітыкі Амерыканскага інстытута даследавання вайны (ISW).

Як піша ISW, «такім чынам Украіна, падобна, выйграла бітву за Харкаў»: украінскія сілы не дазволілі расійскім войскам ачапіць горад, не кажучы ўжо пра захоп.

Расіяне паспрабуюць утрымаць лінію на захад ад Ваўчанска, каб абараніць свае наземныя лініі сувязі (GLOCK) ад Белгарада да Ізюма, але незразумела, ці даб'юцца яны поспеху.

Асноўнымі намаганнямі расіян па-ранейшаму застаюцца спробы акружыць Севераданецк і Лісічанск з поўначы і з поўдня. Расійскія войскі, якія наступалі з кірунку Папаснай, на працягу сутак не дамагліся істотнага прагрэсу.

Расійскія войскі аднавілі наступальныя аперацыі ў напрамку Славянска, на 13 мая не дамагліся прагрэсу.

Расіяне здзейснілі яшчэ адзін беспаспяховы штурм Аляксандраўкі, імаверна, у новай спробе фарсіраваць Северскі Данец. У расіян можа хапіць свежай баявой моцы, каб кампенсаваць гэтыя страты і працягнуць наступ у досыць шырокім маштабе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера