Знайсці
13.05.2022 / 23:00

Памёр прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў

У пятніцу на 74-м годзе жыцця памёр прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Халіфа бен Зайд Аль Нахаян. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва WAM.

Шэйх Халіфа нарадзіўся ў 1948 годзе. Ён быў шаснаццатым эмірам Абу-Дабі і другім прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, заняўшы гэты пост у 2004 годзе пасля свайго бацькі, шэйха Зайд бен Султана, які заснаваў ААЭ.

Падчас кіравання шэйха Халіфы у ААЭ быў праведзены шэраг дэмакратычных зменаў. Менавіта ў яго гонар быў названы пабудаваны ў 2010 годзе самы высокі будынак у свеце «Бурдж Халіфа» ў Дубаі. Ён таксама быў адным з найбагацейшых людзей свету.

Пасля Халіфы кіраўніком ААЭ павінен стаць ягоны малодшы брат, Мухамед бен Зейд, які з 2014 года, калі прэзідэнт перанёс інсульт, фактычна кіраваў краінай.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — гэта федэрацыя сямі эміратаў, кожны з якіх з'яўляецца абсалютнай манархіяй.

Прэзідэнт, згодна з Канстытуцыяй, з'яўляецца другім па значнасці органам улады пасля Вярхоўнай Рады, якая складаецца з кіраўнікоў усіх эміратаў. Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, ён узначальвае Раду, прызначае прэм'ер-міністра, дыпламатаў, выпускае законы і ўказы, зацвярджае смяротныя прысуды і прадстаўляе краіну за мяжой.

Фактычна, аднак, выбарнасць прэзідэнта ў ААЭ фармальная, ім амаль аўтаматычна робіцца эмір найбольшага і наймацнейшага эмірата Абу-Дабі. Таму гэтая пасада ў краіне дэ-факта з'яўляецца спадчыннай. 

Міністэрства па справах прэзідэнта ў сувязі са смерцю шэйха Халіфы абвясціла ў ААЭ афіцыйны жалобу. На працягу 40 дзён будуць прыспушчаныя Сцягі, праца ва ўсіх органах улады і ў прыватным сектары будзе спыненая на тры дні — з суботы па панядзелак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
4
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31