Знайсці
13.05.2022 / 17:13

Расія выдала Беларусі Міхаіла Зубкова

Зубкова экстрадавалі сёння раніцай. Рашэнне прынятае, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ), піша «Медыязона».

Падчас марша пратэсту ў Гомелі, ва ўдзеле ў якім абвінавачваецца Міхаіл Зубкоў

У Беларусі Зубкова абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

У верасні 2020 года ён удзельнічаў у маршы пратэсту ў Гомелі, дзе яго затрымалі супрацоўнікі АМАП. Зубкова арыштавалі на 15 сутак, а пасля вызвалення ён паехаў на працу ў Маскву.

У жніўні 2021 года прайшлі ператрусы ў яго жонкі і маці. Следчая паказала жонцы Зубкова фатаграфіі, зробленыя падчас аднаго з маршаў, і заявіла, што ён падышоў да супрацоўніка АМАП «бліжэй, чым належыць». А ў кастрычніку 2021-га Зубкова затрымалі ў Маскве.

Інфармацыю аб экстрадыцыі Зубкова пацвердзіла яго адвакат Роза Магамедава: 

«Так, сёння а 10-й гадзіне яго адвезлі на самалёт і перадалі ў Беларусь», — сказала абаронца.

«Генпракуратура РФ задаволіла патрабаванне беларускіх уладаў аб экстрадыцыі Зубкова. Мы абскардзілі гэтае рашэнне. 3 мая нам удалося дамагчыся забяспечвальных мераў у рамках правіла 39 рэгламенту ЕСПЧ. Іншымі словамі, Еўрапейскі суд забараніў экстрадыцыю Міхаіла ў Беларусь», — расказалі ў камітэце «Грамадзянскае садзеянне», расійскай праваабарончай арганізацыі. Але да вердыктаў міжнародных судоў Расія, як і Беларусь, не прыслухоўваецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31