Знайсці
13.05.2022 / 17:02

Вытворца паперы SvetoCopy абвясціў аб сыходзе з Расіі

Амерыканская кампанія Sylvamo Corporation збіраецца прадаць Светагорскі цэлюлозна-папяровы камбінат у Ленінградскай вобласці, адзін з найбуйнейшых вытворцаў паперы ў Расіі. Яго прадукцыя масава прадаецца і ў беларускіх крамах.

Пасля пачатку вайны ў Расіі і Беларусі ўзніклі вялікія праблемы з офіснай паперай. З-за адсутнасці імпартных хімікатаў вытворцы сталі рабіць шэрую паперу замест белай. Да таго ж на яе рэзка ўзляцелі цэны.

«Мы прынялі рашэнне пакінуць Расію. Мы будзем рабіць гэта ва ўстаноўленым парадку і вядзём працэс продажу нашага расійскага бізнэсу.

Мы працуем над дасягненнем пагаднення і плануем завяршыць гэты працэс у самыя кароткія тэрміны, уключаючы атрыманне адабрэння нашага савета дырэктараў, а таксама неабходных дазволаў урада для выканання здзелкі»,— гаворыцца ў матэрыялах фінансавай справаздачнасці кампаніі Sylvamo Corporation за I квартал 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31