Знайсці
13.05.2022 / 16:38РусŁacБел

У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў

У Пружанскім раёне знайшлі трупы пяці загінулых зуброў, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота Сяргея Плыткевіча

Паводле папярэдніх звестак, гэтыя зубры належаць да Белавежскай мікрапапуляцыі. Прычыны іх гібелі высвятляюцца.

На месцы здарэння працуе камісія з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльнага органа Мінпрыроды ды іншых зацікаўленых арганізацый.

Раней, у студзені 2022-га, зубрыны статак са сто асобін пераходзіў раку і праваліўся пад лёд. Тады загінула 21 жывёла.

Чытайце таксама:

«Ну чаму з хворых?» Чыноўнік апраўдваецца за кілбасу з зуброў

На гродзенскім мясакамбінаце зрабілі партыю прадукцыі з мяса зубра

Шуневіч: Трэба выключыць з Чырвонай кнігі зуброў, мядзведзяў і рысяў, а на буслоў пачаць паляваць

У Свіслацкім раёне праваліўся пад лёд статак зуброў. Загінула 21 жывёліна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930