Знайсці
13.05.2022 / 15:48

Расійскі рубель падчас таргоў зніжаўся да двухгадовага мінімуму. Але што з курсамі ў абменніках?

Падчас таргоў на расійскай валютна-фондавай біржы курс даляра ў пэўныя моманты зніжаўся да ўзроўню пачатку 2020 года. А еўра сягаў пяцігадовага мінімуму.

Падчас сённяшніх таргоў курс даляра да расійскага рубля падаў да 62,94. Такі курс — ніжэйшы за 63 рублі за даляр — назіраўся ўпершыню з лютага 2020 года. 

скрыншот finanz.ru па стане на 13 мая 2022 года 14:49:29 

Пры гэтым у моманце еўра таргаваўся танней за 65 рублёў — упершыню з чэрвеня 2017 года. Ніжняя адзнака курсавога дыяпазону склала 64,94 рубля.

Аднак курсы валют у абменных пунктах усе адно значна адрозніваюцца ад курса ЦБРФ.

Скрыншот: banki.ru

Так, напрыклад, у абменніках Масквы самыя танныя даляры можна набыць па 76 рублёў. Еўра па 79,7 расійскага рубля.

Здаць даляры ў Маскве можна па 72 рублі, еўра — па 76.

Эксперты адзначаюць, што стабілізацыя курсу расійскай валюты ў першую чаргу адбываецца за кошт строгіх абмежаванняў, уведзеных Цэнтрабанкам. Там прысутнічаюць абмежаванні па куплі валюты і абавязацельствы экспарцёраў прадаваць 80% валютнай выручкі.

Нягледзячы на гэта, эканамісты кажуць, што курс беларускага рубля шмат у чым будзе паўтараць дынаміку курсу расійскага.

Адсутнасць дваістых курсаў валют у Беларусі, па расійскім ўзоры, тлумачыцца тым, што курс рубля беларускага, у адрозненне ад расійскага, з’яўляецца рынкавым.

Курс НБРБ таксама паказаў зніжэнне. Даляр, згодна з гэтым курсам, каштуе 2,5008 рубля (мінус 0,0416), еўра — 2,6004 (мінус 0,0618).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31