Знайсці
13.05.2022 / 16:42

Заўтра фінал «Еўрабачання». Хто пераможа?

14 мая ў Турыне адбудзецца фінал «Еўрабачання». Вывучаем, каму букмекеры і эксперты абяцаюць перамогу ў музычным конкурсе.

Нарвежскі гурт Subwoolfer — удзельнік сёлетняга «Еўрабачання». Фота: Terje Bendiksby / nettavisen.no.

Пачнем з даных стрымінгавага сервісу Spotify — менавіта ён летась «прадказаў» перамогу італьянскага гурту Måneskin, бо ў перыяд з сакавіка па май 2021 года песня італьянцаў была найбольш папулярнай на сервісе сярод іншых твораў з «Еўрабачання».

Прадстаўнікі Італіі ў гэтым годзе — Mahmood і BLANCO. Фота: AP Photo/Luca Bruno.

У гэтым годзе Spotify таксама прапануе Італію як магчымага пераможцу, бо кампазіцыя Brividi ад італьянцаў Mahmood і BLANCO зноў самая папулярная сярод усіх песень сёлетняга конкурсу. Яе слухаюць у пяць разоў больш, чым песню, якая на другім месцы — Hold Me Closer шведскай канкурсанткі Карнэліі Джэйкабз. На трэцім месцы знаходзіцца трэк De Deipte ад нідэрландскай спявачкі S10.

Украіна — безумоўны фаварыт букмекераў

Тым не менш, букмекеры прытрымліваюцца іншага меркавання. Яны ставяць на першае месца канкурсантаў з Украіны — гурт Kalush Orchestra з песняй Stefania. Сярэдні каэфіцыент на перамогу ўкраінцаў — 1,3, а імавернасць гэтай перамогі — 59%.

Kalush Orchestra з Украіны. Фота: AP Photo/Luca Bruno.

На другім месцы з 11% шансам на перамогу знаходзіцца брытанец Сэм Райдэр і яго трэк Space Man, каэфіцыенты на перамогу — ад 6,5 да 8. На трэцяй пазіцыі Швецыя з каэфіцыентамі ад 7 да 11 і з 9% (згодна з букмекерамі) шансам на перамогу.

Карнэлія Джэйкабз, Швецыя. Фота: AP Photo/Luca Bruno.

Але ж Італія адышла не так далёка — яна на чацвёртым месцы ў букмекераў з 6% шансаў на перамогу. Нарэшце, на пятай пазіцыі знаходзіцца іспанка Chanel з трэкам SloMo, імавернасць яе перамогі букмекеры ацэньваюць у 4%. Сярод іншых магчымых фаварытаў адзначаюць Польшчу, Грэцыю, Нідэрланды, Нарвегію, Сербію і Фінляндыю.

Цікава, што Італію лічылі галоўным фаварытам сёлетняга конкурсу яшчэ задоўга да яго правядзення. Але пасля пачатку вайны ва Украіне Італія саступіла сваё першае месца гэтай краіне, а сама апынулася нават па-за межамі прызавой тройкі.

Прадстаўніца Грэцыі Аманда Тэнф'ёрд. Фота: EBU / CORINE CUMMING.

Назавем і тых, у каго, па меркаваннях букмекераў, менш за ўсё шансаў на перамогу. На сёння гэта Румынія, Германія, Літва, Бельгія, Азербайджан, Швейцарыя і Ісландыя. Каэфіцыенты на перамогу гэтых краін дасягаюць 500.

Фінал «Еўрабачання» можна будзе пабачыць 14 мая а 22:00 у трансляцыі на афіцыйным ютуб-канале конкурса. 

Каго слухаць на «Еўрабачанні»: суб’ектыўны топ-10 ад «Нашай Нівы» 

Hasta la vista, baby. Згадваем самыя трэшовыя нумары Беларусі на «Еўрабачанні»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31