Знайсці
13.05.2022 / 13:43РусŁacБел

«Адрадзіць савецкія легендарныя аб'ёмы». Гродзенскую абутковую фабрыку «Нёман» перадалі пад кіраванне «Белвеста»

Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман» перайшла пад кіраванне беларуска-расійскага ТАА «Белвест», перадае «Зеркало» са спасылкай на тэлеканал «Гродна Плюс».

 Юрый Суманееў і Мечыслаў Гой. Фота: «Гродна Плюс»

Адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнік горада Мечыслаў Гой і гендырэктар «Белвеста» Юрый Суманееў. Яны заявілі, што гэта дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці на фабрыцы ў некалькі разоў.

Перадача «Нёмана», адной з горадаўтваральных фабрык Гродна, пад кіраванне «Белвеста» — той рэдкі выпадак, калі прыватны бізнес бярэ на сябе адказнасць за развіццё дзяржаўнага прадпрыемства.

Па словах старшыні Гродзенскага выканкама Мечыслава Гоя, да заключэння здзелкі прыйшлося правесці працу з актывамі фабрыкі, аптымізаваць тэрыторыю, зняць нагрузку ў выглядзе сацыяльнай інфраструктуры — цяпер абяцаюць, што прадпрыемства будзе працаваць толькі на вытворчасць традыцыйнай прадукцыі.

— Брэнд нашай фабрыкі — гэта дзіцячы абутак, які запатрабаваны на рынку, — кажа Гой.

Абодва бакі заяўляюць, што сумесная вытворчасць дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы прадукцыі. Гендырэктар «Белвеста» Юрый Суманееў лічыць, што яны павінны павялічыцца як мінімум у 2-3 разы да цяперашніх паказчыкаў і «калі не адрадзіць тыя савецкія легендарныя аб'ёмы, то наблізіцца да іх, каб гэта была ўжо поўнамаштабная буйная вытворчасць, горадаўтваральнае прадпрыемства для горада Гродна».

Таксама ён паабяцаў новыя ўмовы працы, істотны рост заробкаў і загрузкі прадпрыемства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930