Знайсці
13.05.2022 / 11:53РусŁacБел

Лукашэнка правёў ратацыю мясцовай вертыкалі

Сёння Аляксандр Лукашэнка зрабіў некаторыя перастановкі ў рэгіёнах.

 

Пост намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні сацыяльнай сферы і ідэалогіі) зойме Вячаслаў Дурноў, які раней працаваў на пасадзе першага намесніка міністра спорту і турызму.

Генадзь Дзенгалёў узгоднены на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ). Да гэтага ён узначальваў Барысаўскі райвыканкам.

Міхаіл Грышкевіч зменіць пасаду старшыні Кобрынскага райвыканкама на аналагічную пасаду ў Пружанскім раёне.

У сваю чаргу Кобрынскі райвыканкам узначаліць Аляксандр Пачко. Да гэтага часу ён узначальваў Лунінецкі раён.

Новым старшынёй Лунінецкага райвыканкама стане Аляксандр Савіна. Раней ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні гэтага райвыканкама.

Мікалай Карповіч узгоднены на пасаду старшыні Барысаўскага райвыканкама. Да гэтага часу ён узначальваў Старадарожскі райвыканкам.

Старадарожскі райвыканкам цяпер узначаліць Дзмітрый Сасіновіч, які пяройдзе на гэты пост з пасады намесніка старшыні гэтага выканкама.

На пасаду старшыні Слуцкага райвыканкама ўзгоднены Уладзімір Гога, раней — начальнік фінансавага ўпраўлення Слуцкага райвыканкама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера