Знайсці
13.05.2022 / 14:16РусŁacБел

«Яны не прайшлі адбор». Арганізатары выставы «Арт-Мінск» пракаментавалі, чаму знялі карціны дзясяткаў мастакоў 

На фэсце сучаснага мастацтва сёлета мусіла быць 240 мастакоў. Але пасля абнаўлення спісу ўдзельнікаў з яго выкінулі некалькі дзясяткаў імёнаў. Самі аўтары заяўляюць аб цэнзуры Мінкульта.

Знятыя з выставы карціны Аляксандра Бельскага

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала ў Міністэрства культуры і пацікавілася, чаму каля 40 мастакоў знялі з выставы. 

Ірына Дрыга, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва, сышла ад адказу:

«Міністэрства культуры не з'яўляецца арганізатарам гэтай выставы. Адказаць на вашыя пытанні могуць арганізатары».

У Саюзе мастакоў, які з’яўляецца адным з арганізатараў выставы, сказалі звяртацца непасрэдна ў Палац мастацтваў. 

«Мы проста падтрымліваем выставу, але не аплачваем гэтыя плошчы. Я вам на ваша пытанне ніяк не адкажу. Спісы публікаваў сам Палац мастацтваў, мы іх толькі разглядаем і бачым, добра гэта ці дрэнна. Справа ў тым, што там будуць яшчэ выставы. Магчыма, гэтыя мастакі ўзнікнуць на іх», — адказала Наталля Шаранговіч, першая намесніца старшыні Саюза мастакоў.

У Палацы мастацтваў агучылі наступную прычыну. 

«Карціны ў выніку не прайшлі адбор. Крытэрыі адбору я не ведаю. Паняцця не маю, хто быў у журы.

Мы выстаўлялі працы, напрыклад, Аляксандра Бельскага ўсе папярэднія гады. Але вясна змяняе лета, а лета восень. І ў нейкі момант адбываюцца падзеі, пасля якіх з'яўляецца паўза. Але, канешне, паўза не ў творчай дзейнасці Аляксандра Бельскага», — сказаў Андрэй Янкоўскі, спецыяліст па выставачнай дзейнасці.

Чытайце таксама: 

«Працы знялі па патрабаванні чыноўнікаў Мінкульта». Са стратамі ад цэнзуры ў Мінску адкрываецца фестываль «Арт-Мінск»

Уладзімір Караткевіч: Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930