Знайсці
13.05.2022 / 10:13РусŁacБел

У «генеральскім» доме адкрыўся «Еўраопт». Аўтэнтычныя драўляныя дзверы зніклі

У гістарычным будынку насупраць парка Чалюскінцаў запрацаваў «Еўраопт». Кампанія запэўнівае, што яна беражліва абышлася з фасадам «генеральскага дома». Але ў аматараў даўніны ёсць пытанне: зніклі драўляныя дзверы, звяртае ўвагу Onliner.

«Еўраопт» размясціўся ў даваенным будынку з калонамі на праспекце Незалежнасці, 91, прызнаным гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Дом пачалі будаваць яшчэ да вайны — у 1939 годзе, у народзе яго называлі «генеральскім».

Крама зʼявілася ў гістарычным доме — каля ўваходу ў метро «Парк Чалюскінцаў». Час працы: з 9 да 22 гадзін.

Унутры звыклыя аддзелы: мясны, малочны, ёсць зона садавіны і гародніны, а таксама прылавак з хлебам і выпечкай. Ёсць выбар ежы навынас: сандвічы, гамбургеры, салаты, піца і сушы.

У прэс-рэлізах адзначаецца, што рамонт правялі беражліва, фасад захаваны. Аднак уважлівыя мінчане з гэтым не згодныя.

Напрыклад, карыстальніца Instagram заўважыла, што зніклі гістарычныя дзверы. На месца аўтэнтычных драўляных паставілі тыповыя пластыкавыя са шклом.

Onlíner запытаў каментарый у крамы, пакуль яго няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930