Знайсці
13.05.2022 / 10:02РусŁacБел

Улады Паўночнай Карэі ўпершыню паведамілі аб памерлых ад каранавіруса. Заразіліся каля 18 тысяч чалавек

Адначасова з гэтым «ліхаманку невядомага паходжання» выявілі ў 350 тысяч чалавек.

Фота: AP

Пра першых у КНДР хворых на кавід улады краіны паведамілі толькі ўчора, 12 мая. Але адразу па ўсёй краіне выявілі каля 18 тысяч выпадкаў захворвання і 6 смерцяў. Таксама з канца красавіка па краіне пачала распаўсюджвацца «ліхаманка невядомага паходжання», зарэгістравалі больш за 350 тысяч выпадкаў захворвання.

187800 паўночнакарэйцаў змясцілі пад каранцін, 162200 чалавек прайшлі лячэнне. Ці звязаная гэтая ліхаманка з Covid-19, не ўдакладняецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера