Знайсці
13.05.2022 / 00:16РусŁacБел

У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў

У Салігорску моцны вецер паваліў дрэвы на аўтамабіль з рабочымі. Як паведамляе прэс-служба МНС, адзін з пацярпелых пазней памёр у бальніцы.

Фота: МНС

Паведамленне аб падзенні дрэў на рабочых на вуліцы Васкрасенская ў Салігорску паступіла ратавальнікам у 15.30.

Як стала вядома Zerkalo.io, днём 12 мая будаўнічая арганізацыя ў Салігорску выконвала работы па заліванні бетону ў храме. Падняўся моцны вецер, і майстар даў указанне рабочым пакінуць тэрыторыю. Кіроўца бетонамяшалкі і арматуршчык падняліся на аўтамабіль, каб вызваліць яго ад галін дрэваў. У гэты момант на іх упалі два дрэвы.

Мужчын вынялі з-пад завалу да прыезду ратавальнікаў. Работнікі МНС аказалі дапамогу ў транспарціроўцы пацярпелых да машыны хуткай дапамогі.

Тым не менш, 30-гадовы арматуршчык памёр у бальніцы, 27-гадовы кіроўца шпіталізаваны.

Таксама сёння ў Мінску дрэвам, якое ўпала, забіла 38-гадовую жанчыну. 

Чытайце таксама:

Непагадзь у Мінску. Дзясяткі паваленых дрэваў, адно з іх забіла жанчыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера