Знайсці
12.05.2022 / 22:16РусŁacБел

Ва ўдавы Зельцэра, імаверна, псіхічны разлад пасля забойства мужа — яе будуць судзіць як бессвядомую

31 мая пачнецца закрыты суд над Марыяй Успенскай — удавой забітага пры перастрэлцы з сілавікамі праграміста Андрэя Зельцэра. Як вынікае з удакладнення на сайце суда, яе будуць судзіць як «асобу, якая здзейсніла грамадска-небяспечны ўчынак». 

Згодна з п.13 арт. 6 УПК, такая фармулёўка выкарыстоўваецца, калі асуджанага судзяць як бессвядомага. Пры гэтым стан бессвядомасці можа быць як у момант здзяйснення злачынства, так і, як кажа закон, у выпадку, калі асоба захварэла на псіхічны разлад пасля.

У такіх выпадках выносіцца не прысуд, а пастанова з тэрмінамі лячэння. Або, калі чалавек захварэў на псіхічны разлад пасля затрымання, яго павінны будуць пераасудзіць пасля таго, як ён адужае.

На пачатку снежня 2021-га стала вядома, што Марыя тры тыдні правяла ў Навінках — яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.

Судовы працэс будзе весці суддзя Валянціна Зянькевіч. Марыю абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. 

У жанчыны ёсць непаўнагадовы сын ад першага шлюбу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
73
Абуральна
40
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930