Знайсці
12.05.2022 / 20:42РусŁacБел

У Латвіі заблакуюць «Одноклассники» і «ВКонтакте»

У сувязі з санкцыямі, прынятымі Еўрапейскім Саюзам, на тэрыторыі Латвіі будзе абмежаваны доступ да расійскіх сацыяльных сетак «Вконтакте» (vk.com), «Одноклассники» (ok.ru) і «Мой Мир» (my.mail.ru). Такое рашэнне прыняла Нацыянальная рада па электронных СМІ, піша rus.lsm.lv.

Пра прынятую пастанову ў Twitter паведаміў кіраўнік Рады Івар Обаліньш. Платформы заблакуюць на наступным тыдні.

Рашэнне прынята, паколькі ў распараджэнні Нацыянальная рада па электронных СМІ ёсць інфармацыя: платформы знаходзяцца ва ўласнасці і пад кантролем блізкіх да Крамля бізнэсменаў Юрыя Кавальчука і Уладзіміра Кірыенкі.

У дачыненні да гэтых асоб у ЕС прынятыя санкцыі ў сувязі з замахам на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930