Знайсці
12.05.2022 / 20:11РусŁacБел

ААН прагаласавала за расследаванне злачынстваў расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Рада правоў чалавека ААН пераважнай большасцю галасоў падтрымала рэзалюцыю аб пачатку расследавання меркаваных ваенных злачынстваў расійскіх войскаў ва Украіне, паведамляе  Бі-бі-сі. Гаворка ідзе пра злачынствы, здзейсненыя ў пачатку вайны.

Выступаючы па відэасувязі з Кіева, намесніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава сказала, што народ яе краіны перажыў «дзесяць тыдняў поўнага жаху». Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што за апошнія тыдні ў раёнах на поўнач ад Кіева было знойдзена каля тысячы целаў; частку гэтых людзей, мяркуючы па характары раненняў, пакаралі смерцю.

За расследаванне прагаласавалі 33 краіны-ўдзельніцы Рады, 12 устрымаліся. Адзінымі краінамі, што прагаласавалі супраць унесенай Украінай рэзалюцыі, былі Кітай і Эрытрэя.

Сама Расія ў Радзе правоў чалавека ААН не прадстаўленая, бо 7 красавіка Генеральная асамблея ААН прыпыніла яе ўдзел.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930