Знайсці
12.05.2022 / 19:32

Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая

Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у сваім телеграм-канале расказала пра атрыманую скаргу. Таксіст правёз пажылую жанчыну ад чыгуначнага вакзала ў Мінску да станцыі метро «Усход» і ўзяў з яе за гэта 40 рублёў. Скаргу ў падатковую напісаў сын гэтай жанчыны, піша «Анлайнер».

Падаткавікі цяпер шукаюць гэтага таксіста і калі знойдуць, то будуць прыцягваць да адказнасці. Назву службы яны не называюць, «бо ўпэўненыя, што служба ні пры чым», але з яе кіраўніцтвам збіраюцца на ўсялякі выпадак перагаварыць.

Вядома, што таксіст узяў кліента «ад барта». У выпадку, калі кіроўца выступае як самастойны перавозчык і кліента знаходзіць сам, то і расцэнкі на свае паслугі ён вызначае індывідуальна. 

Пункт 169 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях аўтаперавозак пасажыраў» вызначае, што памер платы за пасадку ўстанаўліваецца аўтамабільным перавозчыкам зыходзячы з ягоных выдаткаў, звязаных з выкананнем пасадкі і высадкі пасажыраў, кладкі і выгрузкі багажу і ручной паклажы. Але ці выконваў кіроўца ўсе прапісаныя патрабаванні?

«Вопыт нам падказвае, што таксометр на радасцях ён забыўся ўключыць. Мы дзейнічаем выключна ў рамках закона і прыцягнуць да адказнасці таксіста зможам толькі за парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў», — падкрэслілі ва ўпраўленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
Ого
2
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31