Знайсці
12.05.2022 / 18:35РусŁacБел

Удаву Андрэя Зельцэра пачнуць судзіць 31 мая

Стала вядома, што ў Мінскім гарадскім судзе 31 мая ў закрытым рэжыме пачнуць разглядаць справу Марыі Успенскай. Судовы працэс будзе весці суддзя Валянціна Зянькевіч, піша «Вясна».

Марыю абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. 

Марыя Успенская — удава Андрэя Зельцэра, забітага ва ўласнай кватэры пры перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ 28 верасня. У жанчыны ёсць непоўнагадовы сын ад першага шлюбу. Спачатку жанчыну трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА. На пачатку снежня 2021 стала вядома, што Марыя тры тыдні правяла ў Навінках — яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930