Знайсці
12.05.2022 / 17:30РусŁacБел

Беларус паставіў фотапастку, каб нічога не скралі з будоўлі. Скралі фотапастку

Жыхар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці 24 красавіка паскардзіўся ў міліцыю, што ў яго са двара скралі фотапастку, якую ён паставіў, каб пазбегнуць крадзяжоў на будоўлі. 

Фотапастка. Ілюстрацыйнае фота.

Падрабязнасці крымінальнай справы расказала ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» прэс-сакратарка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Злодзей быў зафіксаваны фотапасткай, а гаспадару дома на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне з фатаграфіяй выкрадальніка. У той жа дзень міліцыя знайшла 63-гадовага мясцовага жыхара, які здзейсніў крадзеж.

Мужчына распавёў, што яго ўвагу прыцягнула прылада, усталяваная на неагароджанай тэрыторыі будоўлі. З цікаўнасці ён забраў яе дадому і ўскрыў. Але не знайшоўшы нічога цікавага, паспрабаваў ад яе пазбавіцца і быў затрыманы.

Мужчыну будуць судзіць за крадзеж.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
32
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930