Знайсці
12.05.2022 / 16:10РусŁacБел

Папулярныя лекі могуць быць прычынай хранічнага болю

Ужыванне ібупрафену пры болях у спіне павялічвае імавернасць таго, што боль набудзе доўгатэрміновы характар. Пра гэта сведчыць праведзенае нядаўна ў Брытаніі даследаванне.

Фота: pixabay.com

Даследаванне, у якім удзельнічала паўмільёна дарослых рэспандэнтаў, ацэньвала наступствы ў працяглым часе прыёму ібупрафену для лячэння болю ў спіне. Высветлілася, што у такім выпадку рызыка развіцця доўгатэрміновага болю была на 70% вышэйшай, чым у выпадках, калі людзі лячылі боль іншымі сродкамі, напрыклад, парацэтамолам.

Даследчыкі падазраюць, што супрацьзапаленчыя сродкі, такія як ібупрафен, аслабляюць тую частку імуннай сістэмы, якая грае важную ролю ў аднаўленні пасля пашкоджанняў, піша The Times.

Адзін з аўтараў працы, прафесар Джэфры Могіл з канадскага ўніверсітэта Макгіла, лічыць, што новыя даныя могуць азначаць «пачатак канца» для нестэроідных прэпаратаў, самы папулярны з якіх — ібупрафен. Ён тлумачыць, што гэтыя лекі добра дапамагаюць, калі трэба хутка пазбавіцца ад болю, але патэнцыйна гэта можа каштаваць вельмі шмат, бо калі ўжо ў пацыента з’явіцца хранічны боль, ніякія лекі не здолеюць цалкам ад яго пазбавіць.

Навукоўцы лічаць, што запаленчы працэс, які і выклікае боль, можа мець для арганізма абарончы эфект у доўгатэрміновай перспектыве, таму калі цалкам пазбавіцца ад запалення, гэта можа мець дрэнныя наступствы. Але ж патрэбна больш даследаванняў, каб пацвердзіць даныя пра магчымую шкоду нестэроідных лекаў, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю.

У Брытаніі змянілі рэкамендацыі хворым на артрыт

Кляшчоў усё больш. Дзе і па чым можна прышчапіцца ад клешчавога энцэфаліту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930