Знайсці
12.05.2022 / 10:34

Фінляндыя абвясціла пра рашэнне ўступіць у НАТА. Расія няздольная гэта сарваць

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё і прэм'ер краіны Сана Марын 12 мая выступілі з сумеснай заявай, у якой гаворыцца, што «Фінляндыя павінна неадкладна падаць заяўку на ўступленне ў NATO».

Сана Марын і Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністарка і прэзідэнт Фінляндыі. Фота: Markku Ulander / Reuters

Рашэнню папярэднічала абмеркаванне на нацыянальным узроўні і кансультацыі з НАТА, ЗША і Швецыяй.

Швецыя, як і Фінляндыя, мае падаць заяўку ў Паўночнаатлантычны альянс у панядзелак 16 мая, паведамляюць са спасылкай на каляндар парламента шведскія СМІ.

Як чакаецца, дзве краіны прымуць у НАТА максімальна хутка, цягам месяца ці паўтара. 

Далучэнне Фінляндыі і Швецыі істотна ўзмацняе альянс. У НАТА з'яўляецца стратэгічная глыбіня для абароны Балтыі. А войскі Фінляндыі і Швецыі — моцныя, абедзве краіны маюць перадавую абаронную прамысловасць. 

І Фінляндыя, і Швецыя доўгі час, апошняя — 200 гадоў, былі нейтральнымі дзяржавамі. Швецыя захоўвала нейтралітэт нават падчас Другой сусветнай вайны. Усё памянялася імкліва пасля нападу Расіі на Украіну. Той факт, што Расія дазваляе сабе атакаваць суверэнныя дзяржавы і нават ставіць задачу іх ліквідацыі, стаў трывожным званком для рэгіёна. Як палітычныя эліты, так і насельніцтва Швецыі і Фінляндыі пабачылі, што на сёння гарантыяй спакою і бяспекі для суседзяў Расіі можа быць толькі натаўскі парасон.

Напад на Украіну таксама агаліў слабасць і нізкі маральны дух расійскай арміі. Стала ясна, што армія, якая загрузла ва Украіне і не здолела ўзяць Харкаў і Кіеў, не зможа адкрыць другі фронт у Фінляндыі і на Готландзе. Хельсінкі і Стакгольм ухапіліся за магчымасць перайсці пад натаўскі парасон, пакуль рукі Масквы занятыя.

Фінляндыя і Швецыя — адны з самых багатых і тэхналагічна перадавых краін свету. Фінляндыя ў 1939—1940 гадах адстаяла сваю незалежнасць у вайне, якая шмат у чым падобная да цяперашняга канфлікту ва Украіне. СССР хацеў далучыць Фінляндыю ў якасці савецкай рэспублікі, фіны адчайна супраціўляліся. Яны страцілі частку тэрыторыі, але здолелі захаваць незалежнасць. Калі да Другой сусветнай Фінляндыя знаходзілася на адным узроўні развіцця з Эстоніяй, якая здалася саветам без бою, праз два пакаленні яна ўжо ў разы абганяла паўднёвых суседзяў па эканамічных паказчыках.

Пасля нападу Расіі на Украіну і Фінляндыя, і Швецыя пачалі пастаўкі зброі Кіеву. У прыватнасці, украінская армія атрымала супрацьтанкавыя ракеты NLAW брытанска-шведскай вытворчасці, больш эфектыўныя нават за «Джавеліны». Пачаліся размовы аб перадачы Украіне шведскіх знішчальнікаў «Грыпен».

Мяжа НАТА з Расіяй павялічыцца больш як на тысячу кіламетраў. Далучэнне Фінляндыі і Швецыі да НАТА — гэта стратэгічная параза Масквы вялізнай значнасці. Пуцін хацеў захопам Украіны паказаць слабасць НАТА, замест гэтага альянс узмацніўся.

Каб прадэманстраваць рашучасць Захаду, у гэты момант у Фінляндыі і на ўсім усходнім флангу Альянса праводзяцца маштабныя вучэнні з удзелам вайскоўцаў Фінляндыі, Швецыі, ЗША, Брытаніі і дзясятка іншых краін. Фінляндыя таксама загадзя знізіла сваю залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў, а фінскія кампаніі масава сышлі з расійскага рынку. Так бамбёжкі ўкраінскіх гарадоў скончылі эпоху асаблівых адносін Фінляндыі і Расіі і 200-гадовы нейтралітэт Стакгольма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
64
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31