Знайсці
12.05.2022 / 09:57РусŁacБел

«Адзінае рашэнне — неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх уладаў». Дэпутат Савіных выступіў з заявай 

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных узяў удзел у анлайн-пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, прысвечаным ролі арганізацыі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і яго наступстваў.

Савіных абвінаваціў краіны НАТА ў перадачы Украіне ўзбраення, разведвальнай інфармацыі і допуску сваіх грамадзян для ўдзелу ў ваенным канфлікце на баку Украіны. Гэта, на думку дэпутата, «прыносіць дадатковыя пакуты простым грамадзянам Украіны».

«Складваецца ўражанне, што адзіным рашэннем узброенага канфлікту на Украіне можа стаць толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх уладаў», — сказаў Савіных.

На яго думку, гэты крок дазволіць Расіі правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў, для назірання за якімі будзе запрошаная і ПА АБСЕ, і іншыя міжнародныя назіральнікі.

«Гэта шлях стварэння суверэннай Украіны, свабоднай ад ціску замежных цэнтраў, свабоднай ад дыктату экстрэмісцкіх і алігархічных структур, якія фінансуюцца знешнімі сіламі за кошт рабавання ўкраінскага народа», — заявіў Савіных.

Таксама ён заявіў, што «пасля капітуляцыі» пытанне аднаўлення Украіны будзе вырашанае за кошт заходніх дзяржаў, якія пастаўлялі Украіне ўзбраенне.

Законнасць нападу на суверэнную дзяржаву і факты выкаранення ўсяго ўкраінскага на акупаваных тэрыторыях Савіных праігнараваў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
82
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
35
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930