Знайсці
11.05.2022 / 20:35РусŁacБел

Спынілася будаўніцтва на месцы былога Чэрвеньскага рынку ў Мінску. Часова ці ўжо ўсё?

Яшчэ ў лютым будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра на месцы былога Чэрвеньскага рынку ішло бадзёра. Цяпер жа на аб'екце не відаць рабочых, нават з'явіліся чуткі, што «будоўля — усё». У чым справа, спрабавалі высветліць журналісты «Анлайнера».

У 20-х чыслах лютага на будпляцоўцы на скрыжаванні вуліц Аранскай і Маякоўскага было нямала тэхнікі, працавалі будаўнікі. Паспелі вымалявацца два ўзроўні будучага ТРЦ. Цяпер жа будоўля зусім не выглядае ажыўленай: пад'ёмныя краны ў адным і тым жа становішчы ўжо пару тыдняў, вароты зачыненыя, рабочых не відаць.

Лютаўскі здымак будпляцоўкі. Фота Максіма Тарналіцкага

Планаваўся гандлёвы цэнтр на 30 тысяч «квадратаў» з гіпермаркетам, крамамі, дзіцячым цэнтрам са спартзалай. Забудоўшчык тэрыторыі — ТАА «Сільвер капітал» (некалькі гадоў таму кампанія перайшла ва ўласнасць групы кампаній «РАПА»), генпадрадчык — кампанія Trasko-Inwest.

Ва ўпраўленні архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска коратка расказалі, у чым справа: «На гэтым аб'екце нерытмічнае фінансаванне». Прасцей кажучы, калі ёсць грошы — тады і ідуць работы.

Як растлумачылі раённыя ўлады, будаўніцтва можа спыняцца ў рамках заканадаўства: гэта можа быць прыпыненне будаўніцтва (да трох месяцаў) або кансервацыя (ад трох месяцаў да трох гадоў).

«Па гэтаму будаўніцтву пакуль пытанне кансервацыі не праглядаецца. Акта аб прыпыненні работ таксама ў адміністрацыю не паступала», — дадалі там.

Па нумарах генпадрадчыка і забудоўшчыка каментара пакуль атрымаць не ўдалося.

Па пашпарце аб'екта работы павінны скончыць да чэрвеня 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930