Знайсці
11.05.2022 / 20:04

Беларускія спартоўцы разам выступілі супраць вайны. Хто падпісаў зварот?

Беларускі фонд спартовай салідарнасці (БФСС) прадставіў антываенную дэкларацыю спартсмена. Разбіраемся, што гэта за тэкст і хто ўжо паставіў пад ім свой подпіс.

Што напісана ў дэкларацыі

Гэты антываенны тэкст сфармуляваны ад імя міжнароднай спартовай супольнасці. Падпісанты дэкларацыі выступаюць за неадкладнае спыненне вайны ва Украіне, развязанай Расіяй, і падкрэсліваюць, што вайна вядзецца з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі і расійскія войскі павінны быць выведзеныя і адтуль, а не толькі з Украіны.

Яны адзначаюць, што падчас вайны ва Украіне мелі месца міжнародныя ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва, і выступаюць за міжнароднае расследаванне гэтых злачынстваў і прыцягненне вінаватых да адказнасці.

Таксама аўтары дэкларацыі прызнаюць незалежнасць Украіны і яе тэрытарыяльную цэласнасць у міжнародна прызнаных межах і выступаюць за захаванне суверэнітэту Беларусі.

Хто падпісаў

БФСС сцвярджае, што за некалькі дзён колькасць падпісантаў ліста перавысіла сто чалавек, але ж большасць імён пакуль што праходзіць верыфікацыю. Сярод 48 імёнаў, якія вядомыя на сёння, большасць складаюць прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага спорту.

Самыя знакамітыя з беларусаў-падпісантаў дэкларацыі:

  • легендарны футбаліст і былы трэнер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч;
  • нападаючы польскага «Ракува» і адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў апошніх гадоў Ілля Шкурын;
  • срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 мнагаборац Андрэй Краўчанка;
  • галоўны трэнер футбольнага «Львова» Алег Дулуб;
  • знакаміты лыжнік Сяргей Далідовіч;
  • пераможца Кубка свету па кікбоксінгу Іван Ганін;
  • вядомая лёгкаатлетка і прызёрка Алімпіяды-2008 Надзея Астапчук;
  • тайбаксёр Віталь Гуркоў;
  • і іншыя беларускія спартоўцы, а таксама менеджары і журналісты.

Ліст таксама падпісалі 11 украінскіх спартоўцаў. Адзначым чэмпіёна свету і Еўропы па дзюдо Георгія Зантарыю, лепшага бамбардзіра ў гісторыі футбольных чэмпіянатаў Украіны Максіма Шацкіх, фіналіста Лігі Еўропы і ўладальніка Кубка УЕФА Яўгена Селязнёва. Ёсць у спісе і адно еўрапейскае імя — Беньямін Вербіч, славенскі футбаліст, паўабаронца кіеўскага «Дынама» і славенскай нацыянальнай зборнай.

Што выйдзе з гэтага дакумента

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін паведамляў пра распрацоўку дэкларацыі яшчэ за некалькі тыдняў да яе апублікавання. Апейкін адзначаў, што ва ўмовах, калі беларускі спорт абкладзены санкцыямі праз вайну ва Украіне, важным робіцца пытанне пра допуск беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Усіх беларускіх спартсменаў асацыююць з рэжымам Лукашэнкі. Гэта няправільна. Ёсць тыя, хто пацярпеў за свае погляды, быў вымушаны пакінуць краіну», — разважаў Апейкін. Ён планаваў, што падпісанне дэкларацыі стане падставай, каб Фонд спартовай салідарнасці выступіў за допуск спартсмена да спаборніцтваў у нейтральным статусе, то-бок подпіс атлета пад лістом засведчыў бы яго стаўленне да вайны ва Украіне і адпаведна неабгрунтаванасць санкцый адносна гэтага атлета.

У выніку ў чалавека павінен з’явіцца выбар: адкрыта падпісаць дэкларацыю і, магчыма, атрымаць шанс працягнуць кар’еру, ці прамаўчаць і застацца на сваіх пазіцыях у беларускім спорце, але аказацца без доступу да міжнародных стартаў.

Не самы просты выбар для дзейных беларускіх спартоўцаў.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31