Знайсці
11.05.2022 / 16:27

Работнікі малаказавода ў Маладзечне сабраліся на прахадной з-за нізкіх заробкаў, пагражаюць звольніцца

Блогер Расціслаў Чапурны 11 мая апублікаваў у сябе ў Instagram відэа аб хваляваннях на Маладзечанскім вытворчым участку ААТ «Мінскі малочны завод №1». Работнікі прадпрыемства сабраліся на прахадной, скардзіліся на нізкія заробкі і чакалі начальства, піша zerkalo.io.

Рабочыя расказалі на камеру, што праблемы пачаліся пасля таго, як у лютым 2022-га Маладзечанскі малочны камбінат стаў вытворчым участкам Мінскага малочнага завода.

Вакансіі на прадпрыемстве ёсць, але заробкі — усяго толькі 200—300 рублёў, хоць раней людзі атрымлівалі па 800—1000, «і праца была, і заяўкі добрыя».

Чаму заробкі зрэзалі ў некалькі разоў, рабочыя не ведаюць: ім яшчэ тры месяцы таму паабяцалі, што пасля аб'яднання даход не стане меншым.

Скарацілася і колькасць рабочых: па іх словах, калі раней на камбінаце працавала 200 чалавек, то цяпер — 50.

— Народ ужо за трох пагадзіўся працаваць, каб грошы атрымаць. Бо жыць кожнаму хочацца, і есці кожнаму хочацца, а заробак не павышаецца, — расказваюць маладзечанцы і дадаюць, што, паколькі малако — прадукт, які хутка псуецца і перапрацаваць яго ўсё роўна трэба, працаваць ім даводзіцца звыш нормы.

Абураныя рабочыя выйшлі 11 траўня да прахадной у надзеі, што «нешта зменіцца». На размову яны выклікалі і кіраўніцтва. Па словах рабочых, яно на сустрэчу згоднае і нават збіраецца прыехаць у Маладзечна з Валожына. Калі на іх умовы не пойдуць, кажуць работнікі завода, яны гатовыя звольніцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
7
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31